На Лепельшчыне бадзяжных сабак караюць “тройкі”
“Тройкі” будуць прыцягнутыя для барацьбы з бадзяжнымі жывёламі ў Лепельскім раёне. Такім чынам улады адрэагавалі на неаднаразовыя звароты мясцовых жыхароў.
Дзве спецыяльныя групы, у кожную з якіх уваходзяць міліцыянт, паляўнічы і супрацоўнік ЖКГ, займаюцца адстрэлам сабак і катоў. У сярэднім на працоўны дзень “тройкі” прыходзіцца па дзве-тры забітых жывёліны.
Жыхароў раёну папярэдзілі, што групы адстрэлу маюць права забіць любога сабаку ці ката, што бадзяецца па вуліцы, нават калі ён мае ашэйнік.