На лета скарачаецца час працы мінскага метро

На лета скарачаецца час працы мінскага метро

Адміністрацыя мінскага метрапалітэна на летні час скароціць рэжым працы метро, піша tut.by. Ужо з 26 чэрвеня ў падземку нельга будзе зайсці пасля 0.40 — раней дзверы на ўваход зачыняліся ў гадзіну ночы. Пускаць пасажыраў у метро будуць пачынаючы з 5.30. 

Апошнія цягнікі з канцавых станцыяў "Малінаўка", "Уручча", "Магілёўская", "Каменная Горка" будуць адпраўляцца ў 00.42. Прыбыццё апошніх цягнікоў на канчатковыя станцыі адбудзецца ў 01.10.

Гэтыя змены, па словах транспартнікаў, тлумачацца зніжэннем пасажырскай плыні ў летні час. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі