На Love Parade ў Дуйсбурзе загінула 19 чалавек і 342 — траўмаваныя

Колькасць загінулых у таўканіне на музычным фестывалі Love Parade у нямецкім Дуйсбурзе 24 ліпеня дасягнула 19 чалавек, яшчэ 342 чалавек атрымалі траўмы, паведамляе РИА Новости. Арганізатары гэтага штогадовага музычнага фестывалю ў Дуйсбурзе ўжо заявілі, што ніколі больш не будуць ладзіць гэту імпрэзу. Прычынай трагедыі стала паніка, выкліканая таўканінай у тунэлі на ўваходзе да месца правядзення традыцыйнага шэсця прыхільнікаў тэхна і іншых кірункаў экстрэмальнай музыкі. Усяго ў парадзе бралі ўдзел 1,4 мільёна чалавек.

Традыцыя ладзіць парад аматараў музыкі зарадзілася ў 1989 годзе, калі па цэнтры заходняй часткі Берліна прайшлі 150 прыхільнікаў тэхна. З кожным годам колькасць удзельнікаў парада ўзрастала. Праз дзесяць год у цэнтры нямецкай сталіцы ў парадзе ўзялі ўдзел амаль паўтара мільёна чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі