На Марш пенсіянераў у Мінску выйшла каля тысячы чалавек
У панядзелак у Беларусі ўжо другі раз праходзіць Марш пенсіянераў. Вядома пра акцыі ў некалькіх гарадах — Мінску, Гродне, Гомелі, Лідзе, Брэсце.
У мінскай акцыі ўдзельнічаюць некалькі соцень чалавек — па некатрых падліках, ідуць каля тысячы ўдзельнікаў. Яны сабраліся на плошчы Незалежнасці і пайшлі па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Перамогі. Пенсіянеры і пенсіянеркі нясуць кветкі, нацыянальныя сцягі, разнастайныя плакаты.
Марш пенсіянераў у Мінску 12 кастрычніка / Еўрарадыё
Марш пенсіянераў у Мінску 12 кастрычніка / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.