На Маршы смелых затрымана як мінімум 15 журналістаў (абноўлена)

Акцыя ў падтрымку журналістаў ля будынка МУС 24 верасня 2020 года / Еўрарадыё
Акцыя ў падтрымку журналістаў ля будынка МУС 24 верасня 2020 года / Еўрарадыё

15 лістапада падчас Маршу смелых ў Беларусі затрымана як мінімум 15 журналістаў. Пасля праверкі дакументаў сілавікі адпусцілі рэпарцёра ТАСС Юрыя Шамшура, астатнія — беларускія карэспандэнты і фатографы, — затрыманыя і знаходзяцца ў розных РУВД краіны і Мінска. Гэта Андрэй Пакумейка, БелТА (так, так таксама бывае), Шура Піліповіч-Сушчыц, "Наша Ніва", віцебскі фатограф Алесь Пілецкі (TUT.by і "Народная воля"), фатограф-фрылансер Яўген Ацецкі, Андрэй Ломаў, @hrodnalife, Андрэй Шаўлюга (БелаПАН), Міхаіл Кунцэвіч, autogrodno.by, Аляксандр Івулін, Tribuna.cоm, фатограф Таццяна Гаўрыльчык, Юлія Коцкая з БелаПАН, рэдактар realt.by Уладзіслаў Кулецкі, журналісты Андрэй Рабчык і Ігар Карней.

Паляванне на журналістаў працягваецца чацвёрты месяц. На дадзены момант адбываюць пакаранне за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных акцыях яшчэ 13 прадстаўнікоў медыя. Усе яны былі затрыманыя падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў, маючы журналісцкія пасведчанні, заданні і сінія камізэлькі з надпісам "Прэса". Аднаго з самых вядомых беларускіх журналістаў — Алега Груздзіловіча — забралі прама з дому.

Вось спіс прадстаўнікоў СМІ, пазбаўленых волі:

Марына Кастылянчанка
Максім Хлябец
Раман Чмель
Наста Захарэвіч
Максім Несцяркоў
Раман Папкоў
Кацярына Карпіцкая
Арцём Лява
Яўген Шапчыц
Ян Аўсеюшкін
Аляксандр Сідарэўскі
Алег Груздзіловіч
Кацярына Мядзведзева

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі