На мас-старце чэмпіянату свету па біятлоне Скардзіна ўвайшла ў першую дзясятку

На мас-старце чэмпіянату свету па біятлоне Скардзіна ўвайшла ў першую дзясятку

13 сакавіка ў нарвежскім Халменколене завяршаецца 50-ы чэмпіянат свету па біятлоне.

Беларуску Надзея Скардзіна ў жаночым мас-старце на 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі заняла 10-е месца. Наша суайчынніца не зрабіла на стрэльбішчах ніводнага промаху, але адстала ад пераможцы на 52 секунды.

Залаты медаль дастаўся францужанцы Мары Дарэн-Абер: яна таксама адстралялася без промахаў і паказала вынік 35 хв. 28,5 сек. Другое месца заваявала немка Лаура Дальмайер, якая зрабіла 1 промах і саступіла пераможцы 7,3 сек. Трэцяй на фініш прыйшла фінка Кайса Мякярайнен: яе адставанне ад пераможцы склала 8,1 сек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі