На матч футбольных зборных Беларусі і Францыі прадалі ўсе білеты
На матч футбольных зборных Беларусі і Францыі прадалі ўсе білеты. Пра гэта паведамляе ў Twitter прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Адборачны паядынак чэмпіянату свету 2018 года пройдзе ў аўторак на "Барысаў-Арэне", пачатак у 21.45. Як вядома, на стадыёне можа змясціцца 13 126 чалавек.
Беларуская федэрацыя футбола падрыхтавала да заўтрашняга матчу флэш-моб. Кожны заўзятар атрымае майку зборнай з нацыянальным арнаментам і беларускамоўным надпісам "Белыя крылы".
На матч Беларусь - Франция проданы все билеты! Спасибо, что будете со сборной в этот вечер!#СборнаяБеларуси #BLRFRA #EQ
— АБФФ (@BelFootFeder) 5 сентября 2016 г.