На матчы зборных Францыі і Беларусі будзе аншлаг — 81 тысяча чалавек

На матчы зборных Францыі і Беларусі будзе аншлаг — 81 тысяча чалавек

На сённяшнім матчы футбольных зборных Францыі і Беларусі будзе аншлаг. Як інфармуе ў Twitter кіраўнік прэс-службы Беларускай федэрацыі футбола Аляксандр Алейнік, прададзены ўсе білеты. Як вядома, парыжскі стадыён “Стад дэ Франс” змяшчае больш за 81 тысячу чалавек

Адборачны матч чэмпіянату свету 2018 года па футболе Францыя — Беларусь пачнецца ў аўторак у 21.45. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале “Беларусь 5”.

Сёння ж у групе “А” ў апошнім туры згуляюць зборныя Люксембурга і Балгарыі, Галандыі і Швецыі. Лідыруе Францыя — 20 ачкоў, Швецыя мае 19, Галандыя — 16, Балгарыя — 12, Беларусь і Люксембург — па 5 ачкоў.

На матчы зборных Францыі і Беларусі будзе аншлаг — 81 тысяча чалавек
Фота: AFP/Getty

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі