На Майдане пройдзе акцыя памяці загінулага беларуса
Міхаіл Жызнеўскі быў застрэлены 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
Як стала вядома Еўрарадыё, акцыя пачнецца а 16-й гадзіне па беларускім часе. Актывісты пройдуць шэрагам з Майдана Незалежнасці на месца трагічнай гібелі Міхаіла, дзе ўшануюць яго памяць.
Нагадаем, што аб смерці грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскага стала вядома ў другой палове дня 22 студзеня. Ён быў застрэлены раніцай падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага, як мяркуецца, з пісталета. Куля трапіла наўпрост у сэрца. Вядома, што беларус з 2005 года жыў ва Украіне і збіраўся вясной вярнуцца ў Гомель, дзе жывуць яго бацькі.
Знаёмая пра забітага беларуса: Нават імя яго не ведала, пакуль не загінуў
Фота — intex-press.by