На мэра ўкраінскага Дняпра ў Беларусі пачалі крымінальную справу за БЧБ-сцяг
Генпракуратура Беларусі пачала крымінальную справу на мэра ўкраінскага Дняпра (былы Днепрапятроўск) Барыса Філатава. Яму інкрымінуюць распальванне нацыянальнай варожасці, паведамляе прэс-служба ведамства.
"Зняважыўшы гістарычную і культурную рэліквіяй, ён тым самым прынізіў нацыянальны гонар і годнасць беларусаў", — заяўляюць у Генпракуратуры.
Напярэдадні каля мэрыі Дняпра афіцыйны чырвона-зялёна сцяг на флагштоку быў заменены на бел-чырвона-белы. Гэты факт выклікаў нервовую рэакцыю беларускіх дыпламатаў: яны запатрабавалі вярнуць на месца чырвона-зялёны сцяг і правесці праверку па гэтым факце.
Філатаў у сваім адказе заявіў, што Украіна свабодная краіна і што сцягі нацыянальных суполак вывешвае моладзь Дняпра, якая не падпарадкоўваецца мэру і муніцыпалітэту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.