На месцы будучай АЭС археолагі знайшлі медальён з Маці Божай і тры грошы
На месцы будаўніцтва першай беларускай АЭС археолагі знайшлі каталіцкі медальён з Маці Божай Чэнстахоўскай, 3 грошы, а таксама кафлю і кераміку XVII-XVIII стагоддзя. Пра гэта Еўрарадыё распавяла ўдзельніца экспедыцыі Зоя Харытановіч.
Даследаванні на Астравеччыне цягнуцца ўжо амаль год. Археолагі шукаюць гістарычныя каштоўнасці, пакуль не пачалося будаўніцтва АЭС. Спецыялісты ўжо даследавалі некалькі вялікіх аб’ектаў. Сярод іх ― пляцоўка пад будучую станцыю і раён, дзе ўзвядуць жылыя дамы для работнікаў АЭС.
“Галоўнай задачай апошняй экспедыцыі было правесці невялікія выратавальныя археалагічныя раскопкі на ўскраіне гарадскога пасёлка Астравец на ўзбярэжжы ракі Кавалёўка”, ― распавёў Еўрарадыё кіраўнік апошняй экспедыцыі Вадзім Лакіза.
Паводле яго словаў, усе знойдзеныя экспанаты археолагі перададуць у краязнаўчы музей, які плануюць стварыць у Астраўцы.