На месцы завода "Крышталь Мінск" хочуць паставіць прэстыжную забудову

"У цяперашні час разглядаецца пытанне мэтазгоднасці размяшчэння ў цэнтральнай частцы сталіцы завода "Крышталь Мінск". У гістарычным цэнтры горада ўяўляюць цікавасць дзве пляцоўкі — тэрыторыя гэтага завода і побач тэрыторыя станкабудаўнічага завода імя Кірава, які ўжо вынесены", -— перадае "Ежедневник" словы Уласюка.



Паводле яго словаў, гэтыя пляцоўкі ўжо зацікавілі інвестараў. Старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва лічыць што тут можна пабудаваць жытло павышанай камфортнасці. Гэта, па яго словах, дазволіць зрабіць гэтую частку горада больш прэзентабельнай для прыцягнення турыстаў.



Нагадаем, што яшчэ два гады таму меркавалася, што на месцы завода "Крышталь" з'явіцца алкагольны музей і рэстаран, а таксама аб'екты сацыяльна-культурнага прызначэння.



Фота — n1.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі