На мінчука, які катаў знаёмца на капоце машыны, пачалі крымінальную справу
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску пачало крымінальную справу на 20-гадовага жыхара сталіцы.
Як паведамляецца на сайце Следчага камітэта, здарэнне адбылося 1 ліпеня каля 22.30 ў мінскім мікрараёне Чыжоўка. 20-гадовы мінчук на катаў знаёмца на капоце "Аўдзі 80", ездзячы па лесапаласе па вуліцы Убарэвіча. 19-гадовы хлопец не ўтрымаўся на капоце і зваліўся на зямлю, атрымаўшы сур'ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны. Медыкі кваліфікавалі яго траўмы як цяжкія.
Кіроўцу падазраюць у парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Праваахоўнікі просяць тых, хто ведае пра здарэнне, тэлефанаваць на нумары 8 (017) 222-08-34 або 8 (017) 395-75-67.