На Міншчыне дзеці вучацца ў школе, якая зусім не ацяпляецца

Школа засталася без ацяплення, ілюстрацыйнае фота

Школа засталася без ацяплення, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У моцныя маразы вучні адной са школ у Мінскай вобласці вымушаныя вучыцца ў будынку, дзе зусім няма ацяплення, піша KYKY.

Будынак школы не ацяпляецца ўжо некалькі дзён пасля нядаўняй аварыі на мясцовай кацельні. Дзеці і настаўнікі сядзяць на ўроках у верхняй вопратцы, бо тэмпература ў класах трымаецца на ўзроўні +6...+8.

Чыноўнікі не дазволілі адмяніць заняткі, каб "не парушаць навучальнага працэсу". У школе толькі скарацілі час перапынкаў паміж урокамі, каб дзеці маглі пайсці дадому крыху раней.

Тым часам беларускія энергетыкі паведамілі, што з-за маразоў дадалі цяпла ў батарэі. Сёння ўначы таксама чакаюцца моцныя маразы, але заўтра тэмпература пачне патроху павышацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі