На мінскіх паштамтах — вялізныя чэргі (відэа)

Сюжэт пра гэтую праблему з'явіўся на тэлеканале АНТ. Як прыклад прывозділася паштовае аддзяленне па вуліцы Лабанка. Тут працуе толькі адно акно з чатырох. Работнікі пошты кажуць, што ў іх усе звольніліся.



У аддзяленні вісіць аб'ява пра набор спецыялістаў. Праўда, заробкі абяцаюць не дужа высокія: вучням — крыху больш за адзін мільён рублёў, але ў перспектыве да чатырох мільёнаў.



Між тым паштовае начальства ва ўсім вінаваціць саміх мінчукоў. Начальнік вытворчасці "Мінская пошта" Віктар Бутрым кажа, што чэргі з'яўляюцца праз нераўнамернасць плацяжоў. Людзі імкнуцца аплачваць плацяжы з 20-га па 25-га кожнага месяца, у гэты перыяд, нібыта, і ўзнікаюць праблемы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі