На мінскім прадпрыемстве ў выніку здарэння з грузавіком пацярпеў кіроўца

Кіроўцу заціснула паміж грузавікамі

Кіроўцу заціснула паміж грузавікамі / @skgovby

Сур'ёзныя траўмы атрымаў сёння раніцай кіроўца аднаго з мінскіх прадпрыемстваў — яго заціснула паміж грузавікамі. Падрабязнасці надзвычайнага здарэння расказалі ў Следчым камітэце.

Паводле папярэдніх звестак, мужчына стаў на прыступку MAZ, уставіў ключ у замак запальвання і запусціў рухавік. Праз тое, што ў грузавіку была ўключаная перадача, машына пачала рухацца. Зрэагаваць мужчына не паспеў, грузавік сутыкнуўся з такім жа аўтамабілем, які стаяў побач. Кіроўцу заціснула паміж кабінамі. Са шматлікімі траўмамі яго шпіталізаваны. Пацярпеламу 63 гады.

На минском предприятии в результате ЧП с грузовиком серьезно пострадал водитель
На месцы здарэння / тут і далей фота @skgovby
На минском предприятии в результате ЧП с грузовиком серьезно пострадал водитель

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі