На мотафэсце ў Бабруйску забаранілі піць піва (фота)
У Бабруйску з 28 па 30 траўня праходзіць мотафэст "Ваўчыныя сцежкі". У яго праграме — парад матацыклаў, конкурс і выстава самаробных матацыклаў і аксэсуараў, першынство Магілёўскай вобласці па мотакросе. Таксама ў праграме фэсту прадугледжаныя розныя мотаконкурсы і спаборніцтвы, стантрайдынг (паказальныя выступы і трукі), рок-канцэрт гуртоў "Крама", "Нейра Дзюбель", "Skynet" (Бабруйск), "RU.ST" (Бабруйск), "Сердце дурака" (Магілёў), "Моема" (Гомель), "AC/DC tr. Завадны апельсін" (Калінінград), "SALVADOR" Масква, "Астэнія" (Мінск).
Цікава, што фундатарам фэсту з'яўляецца сярод іншых і піваварная кампанія "Сябар", але піва на тэрыторыі фэсту прадаваць і распіваць катэгарычна забаронена. Паводле папярэдніх падлікаў, у фэсце прынялі ўдзел каля 400 розных матацыклаў і байкаў.