На мяжы Таджыкістана і Кіргызстана узброеныя сутыкненні ідуць па ўсім перыметры
На мяжы Таджыкістана і Кіргызстана узброеныя сутыкненні ідуць ужо па ўсім перыметры, паведамляе kloop.kg са спасылкай на Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі Кыргызстана. Там настойваюць, что вайскоўцы Кыргызстана вядуць агонь у адказ. Кыргызскія памежнікі апублікавалі відэа з месца сутыкненняў, дзе адзін з байцоў кажа: "Чутныя выбухі мінамётных снарадаў, таксама кулямётных і аўтаматычных. Страляюць канкрэтна".
Вядома пра 18 пацярпелых, якія паступілі у Баткенскую абласную бальніцу. Усе яны атрымалі раненні ў выніку абвастрэння ўзброенага канфлікту на мяжы.
"Цяпер збіраюць медыкаў для адпраўкі ў Баткенскую вобласць. Пры неабходнасці яны вылецяць спецбортом", — кажуць у Міністэрстве аховы здароўя Кыргыстана. Гукі стрэлаў чутныя і ў самім Баткене. Людзі спешна спрабуюць выехаць адтуль, аднак не на ўсіх заправачных станцыях ёсць бензін.
Таджыкскі бок сцягвае да межаў цяжкую баявую тэхніку, кажуць у памежнай службе Кыргызстана. Там сцвярджаюць, што менавіта таджыкскі бок "парушыўшы ўсе раней дасягнутыя дамоўленасці, вераломна атакаваў памежныя і грамадзянскія аб'екты па ўсім перыметры кыргызска-таджыкскай дзяржмяжы ў Баткенскім раёне". У Таджыкістане гавораць, что гэта кыргызстанскія памежнікі абстралялі таджыкістанскую пагранзаставу.
Канфлікт на кыргызска-таджыкскай мяжы пачаўся 14 верасня. Афіцыйныя ўлады Таджыкістана пра забітых або пацярпелых яшчэ не паведамлялі. Аднак раней таджыкскія СМІ пісалі, што ў выніку ўзброеных сутыкненняў 14 верасня загінулі двое таджыкскіх памежнікаў, яшчэ 11 чалавек атрымалі раненні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.