На Новы год Макс Корж смажыў сала на Палессі

На Новы год Макс Корж смажыў сала на Палессі

Макс Корж сустрэў Новы год у родным Лунінцы разам з сям'ёй і сябрамі. Працэс сустрэчы музыка зафіксаваў на відэа і апублікаваў у instagram. 


На адным з ролікаў Корж паказвае сваю жонку. І кажа, што калі ён хоча есці, то кажа строга: "Жонка!". А калі хоча кахання, то кажа таксама "жонка", але больш лагодна.

На фоне палескага вогнішча, сала і сяброў Каржа і запрашэння гледачоў відэа на Палессе гучаць народныя "Добры вечар табе, пане гаспадару" ды "Чарка на пасашок". 


На другім відэа Корж разам з сябрамі танцуюць пад "Видели ночь" Zdob si Zdub на фоне лазні. Іншыя таварышы прама з лазні скачуць у басейн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі