На нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: парывы ветру і -1 градус
Вясна ў Беларусі / Фото: Еўрарадыё
У нядзелю, 21 сакавіка, у начныя гадзіны ў Беларусі тэмпература паветра складзе ад -1 да +1 градусаў, у дзённыя гадзіны будзе да +3 градусаў, але чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Сіноптыкі называюць гэта "аранжавым узроўнем небяспекі".
Раніцай і днём чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.