На Паўла Латушку пачалі восьмую крымінальную справу

На Паўла Латушку пачалі восьмую крымінальную справу

На Паўла Латушку пачалі восьмую крымінальную справу. 

Як паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, яго падазраюць у атрыманні хабару ў 10 тысяч долараў (ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса). 

Гаворка ідзе пра падзеі 2012 года, калі Латушка займаў пасаду міністра культуры. Паводле КДК, да іх з павіннай звярнуўся адзін з кіраўнікоў беларускай кампаніі, што займаецца вытворчасцю кіна- і відэапрадукцыі, які і расказаў пра гэты хабар. У выніку яго кінапраект атрымаў дзяржаўнае фінансаванне.

"У выніку было спрыяльна вырашана пытанне аб уключэнні адпаведнага кінапраекта ў план фінансавання вытворчасці фільмаў на 2012-2013 гады. Неабходна адзначыць, што дадзеная кампанія не была прызнаная пераможцай рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў і не магла быць уключаная ў план вытворчасці фільмаў за кошт сродкаў бюджэту", — заяўляюць у КДК.

Пра які фільм ідзе гаворка, у КДК не ўдакладнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі