На першых таргах красавіка ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў
У панядзелак, 2 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 1,9501 да 1,9508 беларускага рубля, курс еўра таксама крыху павялічыўся — з 2,4032 да 2,4039 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4043 беларускага (у пятніцу — 3,4023).
У выніку беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.