На Плошчы перамогі ў Віцебску пасля рэканструкцыі з'явяцца самалёты (фота)
Падчас урачыстага адкрыцця віцебскай Плошчы перамогі гараджанам далі палазіць па танках і гарматах, дзяцей частавалі пярлоўкай, а ветэранам падарылі чырвоныя кепачкі. Адкрыццё віцебскай Плошчы перамогі, што адбылося 8 мая, падалося рэпетыцыяй заўтрашняга свята. Пасля прамовы губернатара і старшыні Савета ветэранаў незразумела, што новага яны змогуць сказаць 9 траўня. Ды і прыдумаць для свята што-небудзь яшчэ, акрамя ваеннага парада, ускладання кветак, самадзейнага канцэрта ды салдацкая каша з тушонкай з палявой кухні, таксама будзе складана...
Рэканструкцыя плошчы з перапынкамі доўжылася крыху больш за год. Для таго, каб плошча стала самай вялікай у краіне, спатрэбілася, нягледзячы на незадаволеннасць жыхароў, спляжыць парк, што займаў адну з яе частак. Цяністыя дрэвы замянілі на фантаны, дзве "плазмы" ды клумбы.
Рэканструкцыю кранула і мемарыяльную частку плошчы. Будаўнікі памылі ды паднавілі "штыкі" ў гонар вызваліцеляў Віцебска, замянілі асфальтавае пакрыццё пліткай, усталявалі на Алеі Славы ваенную тэхніку — некалькі гармат ды два танкі. У хуткім часе абяцаюць папоўніць экспазіцыю самалётамі.
8 траўня каб трапіць на плошчу, жыхарам горада трэба было прайсці праз звыклыя ўжо металашукальнікі. Зона народнага гуляння традыцыйна была абвешчаная зонай цвярозасці: у шапіках можна было набыць толькі безалкагольныя напоі.
З нешматлікага натоўпу вылучаліся БРСМаўцы з дзяржаўнымі сцяжкамі ды работнікі камунальнай службы ў памаранчавых камізэльках. Яны хуценька падхоплівалі кожны недапалак. Нейкая фірма паклапацілася пра тое, каб ветэранам, якія былі запрошаныя на ўрачыстасць, не напякло галаву, і падарыла ім чырвоныя кепачкі. Сталыя людзі з медалямі і ў рэкламных галаўных ўборах глядзеліся крыху гратэскна, але кепачкі прыйшліся да пары — сонца прыпякала.
Бадай што самым цікавым з таго, што было на плошчы, для віцебчукоў стала ваенная тэхніка на Алеі славы. Гарматы ды танкі проста абляпілі дзеці! Ды і дарослыя не праміналі сфатаграфавацца ў антуражы.
Ну, і за салдацкай кашай стаялі даўжэзныя чэргі, нягледзячы нават на тое, што сёння вайскоўцы прыгатавалі на пачастунак не грэчку, як звычайна, а пярлоўку.