На праспекце Незалежнасці перакуліўся грузавік (фота)

Каля 10-й раніцы ў пятніцу на праспекце Незалежнасці ў Мінску (непадалёк ад павароту на Петруся Броўкі) здарылася маштабная аварыя. Здавалася б на роўным месцы перакулілася грузавая “Газель”. Хутчэй за ўсё кіроўца на невялікай хуткасці ўрэзаўся ў бардзюр, так няўдала, што машыну перакуліла.


Калі на месцы здарэння спыніліся “Хуткая” і экіпаж ДАІ, то перакрытымі на шашы аказаліся дзве паласы руху. Утварыўся затор. Непадалёк, у раёне помніка Калініну, здарылася яшчэ адна аварыя ― трайная. Кіроўцы, не утрымаўшы дыстанцыю, “цалавалі” машыны, што ехалі спераду. Тры аўто, злучыўшыся гармонікам, таксама нарабілі праблемаў у дарожным руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі