Каля Траецкага прадмесця ў Мінску Porsche працягнуў 20 метраў таксі (фота)

Аўтамабілі рухаліся ў бок Нямігі па вуліцы Багдановіча. Аварыя адбылася перад скрыжаваннем з вуліцай Янкі Купалы. Як мяркуюць відавочцы, таксоўка не са свайго шэрагу спрабавала паварочваць на Купалы, а Porsche ехаў не ў сваім левым шэрагу наўпрост.
 
 
Пасля сутыкнення Porsche працягнуў таксоўку некалькі метраў, машыны пераляцелі праз сустрэчную паласу, тратуар і ўрэзаліся ў розныя калоны былой другой бальніцы.
 
 
На шчасце пацярпелых няма, бо на сустрэчнай паласе не аказался аўтамабіляў, а на тратуары — пешаходаў. Абодва кіроўцы таксама выбраліся з аўто, пасажыраў не было. Кіроўцу таксі дапамаглі вылезці з салона спецназаўцы, якія літаральна хвіліну таму адыйшлі ад месца на тратуары, дзе адбылася аварыя.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі