Аварыя ў Лоеве, горад застаўся без вады
З-за прарыву каналізацыйнага калектара ў раённым цэнтры цяпер няма цэнтралізаванага водазабеспячэння.
Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны. Мяркуецца, што прычынай стаў знос трубаправода. Без вады засталіся і жылыя дамы, і сацыяльныя аб'екты. На месцы прарыву ідуць аднаўленчыя працы.
Фота — bymedia.net