Пад Магілёвам пасажырскі цягнік сутыкнуўся з КамАЗам, ёсць ахвяры (відэа)

Пасажырскі цягнік рухаўся з Санкт-Пецярбурга ў Днепрапятроўск. У раёне станцыі Буйнічы, пад Магілёвам, ён каля 17-й гадзіны ў чацвер сутыкнуўся з грузавіком.



Кіроўца і пасажыр аўтамабіля загінулі на месцы. Два машыністы цягніка атрымалі траўмы, перадае прэс-служба МНС.

Пасажыры цягніка не пацярпелі, інфармуе БЕЛТА. Рух на гэтым участку шляху прыпынены на некалькі гадзінаў.

Фота — mchs.gov.by, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі