У аўтааварыі ў Барысаўскім раёне загінулі чатыры чалавекі (фота)

Як інфармуе прэс-служба МНС, Renault Duster з расійскімі нумарамі пратараніў аўтацягнік DAF з Літвы, які стаяў на абочыне. Кіроўца (1962 года нараджэння, ураджэнец Дагестана) і трое пасажыраў легкавіка загінулі імгненна, іх целы вызвалялі выратавальнікі. Кіроўца фуры не пацярпеў.


Сайт onliner.by дадае, што Renault Duster ехаў у Расію з Карэліцкага раёна. Мяркуецца, што кіроўца мог заснуць за рулём.

Першы тэлеканал паведамляе, што ў аварыю пад Барысавам патрапіла афіцыйная дэлегацыя з Расіі. Сярод загінулых — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Краснагорска, жанчына — намесніца кіраўніка адміністрацыі горада і па сумяшчальніцтве начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва — і дэпутат Савета дэпутатаў Краснагорскага краю.


Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі