У Брэсце Audi ўрэзалася ў Свята-Мікалаеўскую царкву (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 31 траўня.
Кіроўца не справіўся з кіраваннем на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Савецкай і ўрэзаўся ў агароджу царквы.
Як паведамляе сайт brestcity.com, пашкоджаную іншамарку з месца аварыі забраў эвакуатар. Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.
Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.
Фота — brestcity.com