На прэм'еру беларуска-амерыканскага блокбастэра "Мы, браты" квіткі не прадаваліся?

На прэм'еру беларуска-амерыканскага блокбастэра "Мы, браты" квіткі не прадаваліся?
На прэм'еру фільма "Мы, браты", якая адбудзецца 24 верасня ў сталічным кінатэатры "Масква", раскупілі квіткі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў касах кінатэатра. Праўда, па непацверджанай пакуль інфармацыі, яны ўвогуле не прадаваліся, а іх забрала Міністэрства культуры.
 
Тым не менш, гэта будзе не адзіны паказ стужкі ў Мінску. "Мы, браты" будуць круціць з 1 па 4 кастрычніка ў кінатэатры Беларусь у 21:40. 1 і 2 кастрычніка будуць яшчэ сеансы ў 14:30, а 3 і 4 кастрычніка ў 12:40. 2 кастрычніка ў 19:15 фільм таксама пакажуць ў "Маскве".
Нагадаем, фільм "Мы, браты..." стаў вядомы тым, што ў яго ўвайшла сцэна, прысвечаная прэзідэнцкім выбарам 2010 года і тагачаснай Плошчы. На працягу ўсяго стварэння стужкі яе суправаджалі разнастайныя медыяскандалы. Праект карціны ў свой час перамог у конкурсе Мінкульта на стварэнне нацыянальнага кіно і атрымаў на здымкі 20 мільярдаў рублёў.
 
Прэм'ера стужкі прайшла на расійскім кінафестывалі "КінаШок" ў Анапе 13 верасня. Карціна паспела займець статус "галоўнага расчаравання" фестывалю. "Шмат грошай. Шмат трукаў і поўны нуль сэнсу. Чакалі большага, а атрымаўся дурнаваты баявік у стылі Дэна Браўна", — пракаментаваў убачанае расійскі рэжысёр Юрый Фетынг.
 
Фота: peppernews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі