На прэзідэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ўпаў вянок (фота, відэа)

17 траўня, калі прэзідэнты Расіі і Ўкраіны Дзмітрый Мядзведзеў і Віктар Януковіч Ускладалі вянкі да помніка Невядомаму салдату ў Кіеве, адбыўся непрыемны інцыдэнт. Падчас цырымоніі пачалася залева з моцным ветрам. Мядзведзеў і Януковіч у гэты час падыходзілі да помніка. Калі Віктар Януковіч стаяў ля свайго вянка, той раптам адарваўся ад мацаванняў і ўпаў на галаву ўкраінскага прэзідэнта.





Некалькі імгненняў разгублены Віктар Януковіч прастаяў пад вянком. Пасля ахоўнікі, якія падбеглі да прэзідэнта, вызвалілі яго і вярнулі вянок на мацаванні, паведамляе сайт Zahid.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі