На Сонцы — чацвёртая ўспышка катэгорыі Х за тыдзень

На Сонцы — чацвёртая ўспышка катэгорыі Х за тыдзень

На Сонцы адбылася чацвёртая за тыдзень успышка. Як папярэднія магутныя ўспышкі, гэтую залічылі да катэгорыі Х і надалі ёй бал Х8,2. Самі сполахі па сіле часам дасягаюць 9,8 балаў па дзесяцібальнай шкале.

Па словах астраномаў, такую актыўнасць на Сонцы не назіралі больш за 12 гадоў. Вынікам сполахаў сталі сейсмічныя хвалі, якія таксама называюць "сонцатрусам". Навукоўцы запэўніваюць, што жыхары Зямлі амаль нічога не заўважаць, бо небяспекі для людзей гэтая з'ява не нясе. Адзінае, што мы можам адчуць, — гэта перыядычныя перабоі ў працы спадарожнікаў і радыёсувязі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі