На станцыі мінскага метро забіў фантан (фота, відэа)

Прыкладна ў 15.20 там прарвала пажарны кран, які знаходзіцца пад бетоннымі плітамі, піша "Комсомольская правда". Вада пад вялікім напорам ўзляцела ўверх.

Па словах відавочцаў, вада ішла пад напорам, але была чыстай.

У метрапалітэне кажуць, што ваду хутка перакрылі, рух цягнікоў не спынялі. Панікі сярод пасажыраў не было.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі