“Знакі Захаду”: ці сапраўды Лукашэнка іх падае і ці бачаць іх у Еўропе — эфір

Аркадзь Мошас

Аркадзь Мошас

Вызваляючы палітвязняў, Лукашэнка працягвае падаваць сігналы Захаду. Менавіта так успрымаюць асобныя палітыкі, эксперты і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці “вызваленні па прашэнні пра памілаванне” пэўнай колькасці палітычных вязняў. Што праўда, Захад ніяк публічна на такія “сігналы” не рэагуе. Апроч ухвалення самога факту вызвалення і заклікаў вызваліць усіх беспадстаўна асуджаных па палітычных матывах.

Ці можна лічыць вызваленне палітвязняў “сігналамі Захаду” з боку Лукашэнкі і як на Захадзе да тых сігналаў ставяцца? Чаго апроч вызвалення “маленькімі партыямі” палітвязняў чакаюць на Захадзе ад Лукашэнкі, каб распачаць дыялог? Ці вераць заходнія аналітыкі і палітыкі ў магчымасць уцягвання Беларусі ў вайну на баку расійскіх акупацыйных войскаў і ці зменіцца стаўленне да Ціханоўскай і дэмсіл пасля электаральнай кампаніі 2025 года? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі