На судзе ў Лідзе адбыліся затрыманні

На судзе ў Лідзе адбыліся затрыманні

Каля 20 чалавек затрымалі ў Лідзе, калі яны прыйшлі ў суд падтрымаць Івана Каспяровіча, адміністратара тэлеграм-канала "Дошка ганьбы Ліда".

У каментары Радыё "Свабода" адна з затрыманых паспела паведаміць, што іх дапытваюць па крымінальнай справе, якую пачалі пасля суда над Вітольдам Ашуркам. 18 студзеня яму пасля закрытага працэсу прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі. Пасля гэтага прысутныя ў судовай зале сталі крычаць суддзі "Ганьба!", а таксама "Жыве Беларусь!", "Верым, можам пераможам!".

Таксама паведамляюць, што напярэдадні затрымалі Андрэя Ашурка, брата Вітольда. А сёння ў Лідскім раёне затрымалі журналіста Юрыя Дзешука — як мяркуецца, таксама ў сувязі са згаданай крымінальнай справай.

Пазней "Наша Ніва" са словаў прадстаўніка МУС па Гродзенскай вобласці Андрэя Дудко ўдакладніла, што затрымалі восем чалавек, а не дваццаць, прычым пяцёра з іх былі адпушчаныя без пратаколаў. Траіх апыталі ў рамках крымінальнай справы пра хуліганства за падзеі на судзе над Вітольдам Ашуркам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі