На сваё 100-годдзе Мінсельгасхарч падорыць камусьці аўтамабіль і 500 тысяч

На сваё 100-годдзе Мінсельгасхарч падорыць камусьці аўтамабіль і 500 тысяч

Да свайго 100-гадовага юбілею Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання рыхтуе багатыя падарункі. Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў №91 ад 13 лютага 2019 года. 

Да святкавання плануецца набыць для падарункаў легкавы аўтамабіль "GEELY ATLAS Comfort", тэлевізар "Horizont 43LE7913D". Таксама ў якасці падарунка называецца падарункавы сертыфікат на 500 тысяч рублёў. 

Святкаваць свой юбілей ведамства плануе ў Палацы Рэспублікі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі