На сёння прызначаны суд над Міколам Статкевічам

Сёння павінен адбыцца суд над былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Міколам Статкевічам, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 17 у Шклове. Статкевіча вінавацяць у парушэнні правілаў унутранага распарадку і непадпарадкаванні патрабаванням кіраўніцтва калоніі. На судзе будзе разглядацца пытанне аб змяненні яму рэжыму адбыцця пакарання з заменай на турэмны.

У палітыка як мінімум 13 спагнанняў, з якіх 10 — за адмову ад працы па ўборцы тэрыторыі. Паводле заканадаўства, такую працу павінны выконваць усе зняволеныя па чарзе не больш за дзве гадзіны на дзень, але ў дачыненні да Міколы Статкевіча гэтыя нормы не дзейнічалі, што ён расцэньвае як ўзаконены здзек.

Нагадаем, што за ўдзел у Плошчы 2010 года Статкевіча асудзілі на 6 гадоў зняволення. Ён не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся падаваць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Экс-кандыдат у прэзідэнты застаецца апошнім вязнем Плошчы-2010, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі