На таргах 13 жніўня панізіліся курсы долара і расійскага рубля
13 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягнуў зніжэнне — з 2,0428 да 2,0419 беларускага рубля. Курс еўра не змяніўся — 2,2844 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1129 беларускага рубля (у панядзелак — 3,1191).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,23%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.