На таргах 15 жніўня ў Беларусі вырас курс долара
15 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас пасля працяглага зніжэння — з 2,0415 да 2,0457 беларускага рубля. Курс еўра працягвае падаць — з 2,2819 да 2,2802 беларускага рубля. Расійская валюта таксама патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,0993 беларускага рубля (у сераду — 3,1296).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,46%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.