На таргах 2 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра
2 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,5973 да 2,5893 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,8478 да 2,8320 беларускага рубля. Вырас курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3201 беларускага (у сераду — 3,2869).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,30%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.