На таргах 21 жніўня ў Беларусі патаннеў долар
21 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,0584 да 2,0566 беларускага рубля. А вось еўра падаражэў — з 2,2803 да 2,2810 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама вырас: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1056 беларускага рубля (у аўторак — 3,0864).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,27%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.