На таргах 24 чэрвеня ў Беларусі панізіўся курс долара

На таргах 24 чэрвеня ў Беларусі панізіўся курс долара

24 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША зноў панізіўся — з 2,0417 да 2,0352 беларускага рубля. Такім чынам, курс долара абнавіў гадавы мінімум. 

Курс еўра вырас — з 2,307 да 2,3169 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама павялічыўся: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2365 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2352).

Курс беларускага рубля да кошыка валют не змяніўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі