На таргах 3 лістапада долар абнавіў гадавы максімум

На таргах 3 лістапада долар абнавіў гадавы максімум

3 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Беларускі рубель здаў да долара і да еўра, але крыху ўмацаваўся да расійскага рубля.

Біржавыя таргі зафіксавалі наступныя курсы:

Долар ЗША вырас на 0,32 капейкі — да 1,9806 рубля.
Еўра падаражэў на 0,41 капейкі — да 2,3068 рубля.
За 100 расійскіх рублёў 3 лістапада даюць на 1,23 капейкі менш — курс знізіўся да 3,3909 беларускага рубля за 100 расійскіх рублёў.

Пры гэтым долар абнавіў гадавы максімум. Да псіхалагічнай адзнакі ў 2 рубля амерыканскай валюты засталося менш за 2 капейкі.

Што праўда, эксперты не бачаць у сітуацыі нічога надзвычайнага:

На таргах 3 лістапада долар абнавіў гадавы максімум

"Так, сёння мы бачым максімум за гэты год. І — так, мы бачым, што долар расце чацвёрты дзень запар. Але паглядзіце на тэмпы роста. За дзень долар прыбаўляе нават не капейкі, а дзясятыя долі капеек. Гэта абсалютна нармальныя змены пры свабодным курсаўтварэнні, — каментуе старшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб. — Да таго ж, я б не сказаў, што на міжнародных фінансавых рынках зараз адбываецца нешта, што магло б справакаваць рост долара ў Беларусі. Таму, можна сказаць, што мы маем справу з нязначнымі ваганнямі курса,  з якіх не трэба рабіць нейкіх сур'ёзных высноваў".

Да 3 лістапада долар сёлета каштаваў даражэй за ўсё 12 ліпеня. За яго давалі 1,9794 беларускага рубля.

А абсалютны максімум долар усталяваў паўтара года таму, 11 лютага 2016 года. Тады ён каштаваў 22069 беларускіх рублёў, ці 2,2069 з улікам дэнамінацыі. Да гэтай лічбы яшчэ далёка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі