На таргах 5 лютага выраслі курсы ўсіх асноўных валют
Па выніках таргоў, якія адбыліся 5 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,1480 да 2,1540 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3747 да 2,3769 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4173 беларускага (у аўторак — 3,3847).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,58%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.