На топ-менеджара PandaDoc пачалі крымінальную справу

На топ-менеджара PandaDoc пачалі крымінальную справу

На топ-менеджара PandaDoc Віктара Куўшынава пачалі крымінальную справу паводле артыкула 210 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта са словаў адваката паведаміла яго жонка Аляксандра Дзікан

Артыкул 210 —  "Крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам". Куўшынаву пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. 

Як распавядала Еўрарадыё, 2 верасня ў офіс кампаніі PandaDoc прыйшлі з ператрусам сілавікі з Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Таксама ператрусы адбыліся дома ў некаторых супрацоўнікаў кампаніі. Прайшоў ён і дома ў Куўшынава. 

Дарэчы, у ліпені 2020 года Віктара Куўшынава затрымалі, калі ён нёс у КДБ паручальніцтва за затрыманага Віктара Бабарыку. У аўтазаку ён сустрэўся з родным братам Аляксандрам.

Заснавальнік і дырэктар PandaDoc Мікіта Мікада адкрыта крытыкаваў дзеянні беларускай улады і прапановаў дапамогу (у тым ліку матэрыяльную) сілавікам, якія захочуць звольніцца з органаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі