На "Транзістары" кажуць, што быў не страйк, а "непаразуменне"

Сёння "Народная воля" паведаміла са спасылкай на сваіх чытачоў, што на "Транзістары" — страйк. Па іх словах, атрымаўшы разліковыя лісткі, адмовіліся прыступіць да працы супрацоўнікі малой зборкі і ваеннай зборкі. Людзі больш не хочуць працаваць за заробкі ў 2 мільёны 300 тысяч — 2 мільёны 500 тысяч рублёў.



Спрабуючы атрымаць афіцыйны каментар пра сітуацыю на прадпрыемстве, "Народная воля" пачула на "Транзістары" такі адказ: "Ніякай забастоўкі няма, было непаразуменне...".
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі