На вакзалах Беларусі будуць маніторыць турыстаў

На вакзалах Беларусі будуць маніторыць турыстаў

На вакзалах у Беларусі будуць ладзіць спецыяльныя маніторынгі ўязнога і ўнутранага турызму. Гэта прадугледжвае пастанова Міністэрства спорту і турызму №4 ад 24 студзеня 2018 года, афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае БЕЛТА.

Раней такія маніторынгі праходзілі ў гатэлях, цяпер іх будуць праводзіць і на вакзалах.Мэта такіх даследаванняў — атрымаць звесткі пра колькасць рэспандэнтаў і аб'ём грошай, выдаткаваных імі ў Беларусі.

Паведамляецца, што ўдзел у маніторынгу добраахвотны і ананімны. Турысты будуць самастойна запаўняюь спецыяльныя анкеты.

Маніторынгі на вакзалах ды іншых аб'ектах, якія прымаюць і адпраўляюць пасажыраў, будуць ладзіць раз на год на працягу пяці дзён трэцяга месяца трэцяга квартала. У гатэлях — раз у квартал.

Канкрэтныя тэрміны даследаванняў будзе вызначаць Міністэрства спорту і турызму па ўзгадненні з Міністэрствам транспарту і камунікацый, абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі, іншымі зацікаўленымі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі