На Віцебшчыне працягваюць затрымліваць за герб "Пагоня"
"Выкарыстоўвала на працы кубак з гербам "Пагоня"..." / Ілюстрацыйнае фота з Telegram
У Віцебску затрымалі не менш за шэсць чалавек. На відэа сілавікоў затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" тг-каналы, ці нешта каментавалі ў сацсетках. Твары ўсіх схаваныя эмоджы-маскамі.
"Выкарыстоўвала на працы кубак з гербам "Пагоня" і лозунгам "Жыве Беларусь", — кажа затрыманая жанчына. Яшчэ адзін затрыманы кажа, што ў яго знайшлі "фота з бел-чырвона-белай сімволікай і гербам "Пагоня".
Таксама ў панядзелак стала вядома, што ў Глыбокім санітарку мясцовай лякарні арыштавалі на 12 сутак за захоўванне ў тэлефоне выявы герба "Пагоня". Рэжым Лукашэнкі працягвае актыўна змагацца супраць бел-чырвона-белай сімволікі, пад якой праходзілі масавыя пратэсты 2020-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.