На Вілейскім вадасховішчы ратавалі мужчыну і жанчыну, якія былі на востраве
![Мужчыну і жанчыну забралі з вострава (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/12342345.jpg.webp?itok=YZdUVvft)
Мужчыну і жанчыну забралі з вострава (ілюстрацыйнае фота) / vk.com
На Вілейскім вадасховішчы ратавалі мужчыну і жанчыну, якія адпачывалі на невялікім востраве. Іх там заспела непагадзь (штармавое надвор'е), лодка патанула, і яны звярнуліся па дапамогу да ратавальнікаў. Ім дапамаглі — на лодцы даставілі на "вялікую зямлю", дзе заставаўся аўтамабіль, разам з рэчамі.
Як піша раённая газета, мужчына і жанчына былі напалоханыя, ад медыцынскай дапамогі адмовіліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.