На “Вольным Паветры” пройдуць чэмпіянаты па гарадках і па кіданні кізякоў

Як распавёў Еўрарадыё саарганізатар “Вольнага Паветра” Ян Бусел, забаўляльная частка фэсту падрыхтаваная. Цяпер арганізатары дапрацоўваюць дзіцячую праграму, якая будзе аб’яўленая неўзабаве.

“Мы рыхтуем і дзіцячую зону. Яна будзе незвычайнай, звязанай з тэматыкай фестывалю. То бок, фальклорам. Хочацца паспрабаваць нешта новенькае! Як заўжды, на фестывалі будуць працаваць аніматары і кірмаш. Цяпер мы выбіраем месца на хутары, каб аднавіць гульню ў “гарадкі”.

З 1 чэрвеня ў Шаблі працуе 200-метровы тралей, дзе кожны жадаючы можа пракаціцца акурат над танцпляцоўкай. Да таго ж, будуць працаваць тэматычныя зоны на розны густ: ёга, капаэйра, настольныя гульні, батлейка.

Нагадаем, “Вольнае Паветра” пройдзе ў апошнія выходныя жніўня. Пад адкрытым небам на хутары “Шаблі” выступяць немцы Feindrehstar, расіяне Theodor Bastard і Namgar. Беларусь прадставяць Kriwi, Re1ikt і Масуд Талібані.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі